Як вазьму я ружу кветку Ды пушчу на воду Плыві-плыві ружа кветка Да самога броду Плыві-плыві ружа кветка Да самога броду Плыла-плыла ружа кветка Ды стала круціцца Выйшла маці воду браці Пачала дзівіцца Выйшла маці воду браці Пачала дзівіцца Ой ты мая ружа кветка Чаму ж ты завяла Пэўна доўга ты дзіцятка На вадге ляжала Пэўна доўга ты дзіцятка На вадге ляжала Ўзяла маці ружу кветку Палажыла ў хаце Ды як гляне - успамінае Аб сваім дзіцяці Ды як гляне - успамінае Аб сваім дзіцяці Як вазьму я ружу кветку Ды пушчу на воду Плыві-плыві ружа кветка Да самога броду Плыві-плыві ружа кветка Да самога броду