作曲 : Стары Ольса Падымалісь чорны хмары, неба пакрывалі, Чорны хмары неба пакрывалі, Прыходзілі злы татары ды пад Крычаў сталі, Злы татары ды пад Крычаў сталі. Запалілі стары Крычаў, вежы запалалі Вежы запалалі, запалалі, Стары Крычаў падымаўся, людзі ў рады сталі, Падымаўся, людзі ў рады сталі. Палілася кроў, змяшалась з чорнаю зямлёю, Кроў змяшалась з чорнаю зямлёю, Злы татары падаліся уцякаць гурбою, Падаліся уцякаць гурбою.